Маленькае Сонейка

Можно послушать в исполнении Евгения Савельева - сына Зои Александровны:
Яндекс - https://music.yandex.ru/track/146074662
Звук - https://zvuk.com/track/172643837

При желании, песню можно найти на всех известных музыкальных площадках, достаточно вбить в поиске:
New CosmoPolis - Маленькае Сонейка

Музыка: Евгений Савельев
Слова: Зоя Савельева-Рынкевич

На фото обложка альбома «Хрыстос нарадзіўся!» (на белорусском языке), в который вошла эта песня.


Маленькае Сонейка
 
Маленькае Сонейка у жалобку з’явілася,
Навокал ад Сонейка ўсё засвяцілася.
Ружовыя шчочкі, як макі, гарэлі,
Маленькі сыночак на сеннай пасцелі.
Ружовыя шчочкі, як макі, гарэлі,
Маленькі сыночак на сеннай пасцелі.
 
Матуля цалуе, як зорачкі вочкі.
Матуля мілуе ды з песнямі ў ночцы.
І рады быў бацька –да Сына схіліўся,
Смяяўся і плакаў – Ісус нарадзіўся.
І рады быў бацька -да Сына схіліўся,
Смяяўся і плакаў – Хрыстос нарадзіўся.
 
Анёлы ў нябёсах радосна спяваюць,
Бэтлейская зорка цяплом сагравае.
Дык пойдзьма і мы з пастушкамі, валхвамі
Паклонімся Госпаду, Бога ўславім!
Дык пойдзьма і мы з пастушкамі, валхвамі
Паклонімся Госпаду, Бога ўславім!
 
Пяяйце і, людзі, i песні да Збаўцы.
Ды Бога – Айца шчырым cпевам услаўце.
У цудоўную ночку Хрыстос нарадзіўся
Да Матачкі Божай Сынок прытуліўся.
У цудоўную ночку Ісус нарадзіўся.
Да Матачкі Божай Хрыстос прытуліўся.


Рецензии