Усе галовы прад Дзiцем схiляцца
Послушать произведение можно по ссылке:
https://music.yandex.ru/track/146074676
Музыка: Евгений Савельев
Слова: Лариса Гениюш
Усе галовы прад Дзіцем схіляцца
1 куплет:
Без любові ў жыцці, як без сонейка
Змрочны час не суцэльны будзе.
Будзем верыць, што ў вечар сённейка
Зноў Любоў народзіцца людзям.
І паложаць яе у яселькі
Каля рук Святое Марыі.
І засвеціцца зорка ясная,
Пастушкі надыйдуць малыя.
Паглядаюць авечкі, вослікі
На Дзіцятка, што спіць на сене.
Ідуць здалёк каралі ўзнёслыя
Прывітаць Яго нараджэнне.
Прыпеў (2 разы):
Усе галовы прад Дзіцем схіляцца,
Знойдуць усе да Яго дарогу
І вякі, ідучы, не спыняцца
Па дарозе святой да Бога.
2 куплет:
Цішыня над зямлёю соннаю
Спіць Дзіцятка яшчэ ля Маці.
Спіць маленькае, безабароннае
Блаславёнае сном дзіцяці.
А такое ж наканавана –
Увабраць у сябе ўсю любоў,
Уваскроснуць ужо пахавану
Божай ласкай і сілай слоў.
Яму біцца са злом, як з немаччу
I загінуць у барацьбе,
Што так проста і гэтак велічна:
«Любі бліжняга, як сябе.»
Прыпеў (той жа)* 2 разы
3 куплет:
Будзе слава у Бога – прарока,
Будзе суд і смяротны загад
Будзе крыж цяжкі і Галгофа,
Каб жыла Яго праўда праўд.
Будзе плакаць Маці гаротная
І панікне зямля ў журбе,
Каб жыло Яго несмяротнае:
«Любі бліжняга, як сябе!»
А пакуль што спіць у Віфлееме
Ў сціплых ясельках на зямлі.
Перад Ім стаяць на каленях
Пастушкі з палёў, каралі.
Прыпеў (той жа)* 2 разы
4 куплет:
У гэты вечар Бог нарадзіўся.
Усе сабраліся ля стала.
Кожны вернецца, хто заблудзіўся,
Да любові, дабра і святла.
Кожны прыйдзе шукаць спакою,
Ад забойства ўцячэ і зла
Не дажджом, а слязьмі і крывёю
Ужо прасякла гэта зямля.
Да крыніцы, да першапачатку,
Праўды Божае ў жыцці.
Кожны прыйдзе да Бога – Діцятка,
Каб жа болей не адыйсці.
І са злом змагацца, як з немаччу
На шляхох у святой барацьбе
Гэтак проста і гэтак велічна:
«Любі бліжняга, як сябе!»
У жыцці як без сонейка?
Змрочны час не суцэльным будзе
Будзем верыць, што у вечар сённейка
Зноў Любоў народзіцца людзям.
І паложаць яе у яселькі
Каля рук Святое Марыі.
І засвеціцца зорка ясная,
Пастушкі надыйдуць малыя.
Прыпеў (той жа)* 2 разы
=======================================
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Слушать песни: https://music.yandex.ru/artist/7200679
Свидетельство о публикации №125121806474