Раство
Послушать произведение можно по ссылке:
https://music.yandex.ru/track/146074675
Музыка и слова: Евгений Савельев
Раство
1 куплет:
Зорачка ясная ў небе заззяла!
Ночанька шчасная Збаўцу вітала;
Спевы анёльскія над Бэтлеемам:
– Gloria, Gloria in exelsis Deo!
Спевы анёльскія над Бэтлеемам:
– Gloria, Gloria in exelsis Deo!
Прыпеў:
Раство, Раство Хрыстова!
Запавет Айца будзе новы:
– Гэты Сын улюбёны Мой,
Слухайце, людзі, Яго!
На Раство, Раство Хрыстова
Будзьма славіць Бога жывога!
Хлеб жыцця з нябёсаў сышоў,
Каб кожны, хто верыць, ня ўмёр.
Раство, Раство Хрыстова!
Прывітайма праўдзівае Слова!
Ягнё Божае дорыць жыццё –
Веру, Надзею, Любоў!!!
2 куплет:
Каралі-пілігрымы пакланіцца прыйшлі
Сыну адзінаму Айца з вышыні.
Пастушкі, просты сэрцы, паспяшылі ў Бэтлей,
Арханёл Габрыэлю загадаў ім хутчэй.
Пастушкі, просты сэрцы, паспяшылі ў Бэтлей,
Арханёл Габрыэлю загадаў ім хутчэй.
Прыпеў (той жа)
3 куплет:
Хочаш - вер, мой дружа, а хочаш — не:
Сярод лютай сцюжы абагрэе цябе
Агонь праўды вечнай, палае ў яслях –
Твоё збаўленне ў тваіх руках...
Агонь праўды вечнай, палае ў яслях –
Наша збаўленне ў нашых руках...
Прыпеў (той жа)
=======================================
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Слушать песни: https://music.yandex.ru/artist/7200679
Свидетельство о публикации №125121806463