Каляда
Послушать произведение можно по ссылке:
https://music.yandex.ru/track/146074671
Музыка: Евгений Савельев
Слова: Лариса Гениюш
Каляда
1 куплет:
Каляда. Ноч плыве ў задуменні.
Ужо першая зорка гарыць.
На стале снежна – белым, на сене
Куцця з макам і з мёдам стаіць.
Жыхары калядуюць па сёлах,
Расплываецца ў небе дымок.
У гэты вечар, харошы да болю,
Дамоў людзі спяшаюць здалёк.
Прыпеў:
Шлем вам сёння, сябры на чужыне,
Пачуццё, што ад сонца цяплей
Пажаданні, тугу і ўспаміны
І любоў, і слязіну з вачэй.
Шлем вам пасму надзеяў – вясёлкаў
У калядны густы снегапад,
Каб сустрэцца на радасным золку
Нам, браты, ля пакінутых хат.
Каб сустрэцца на радасным золку
Нам, браты, ля пакінутых хат.
2 куплет:
Для ўсіх адчыняем мы дзверы –
Хопіць месца за шчодрым сталом.
Сёння ў хатах святая вячэра.
Цені продкаў снуюць за вакном.
Урачыста ўсе пасядалі,
У вачах спее стоены боль.
Шмат каго шчэ не прычакалі
Мы здалёк за калядны наш стол.
Прыпеў (той жа)
3 куплет:
Не забыліся мы, не забудзем
Тых, што доля забрала ад нас.
Мацярынскай тугі не астудзіць
Ні далёкая ростань, ні час.
А яшчэ пажадаем нямнога
Усім, хто ў роскашы з вас ці ў бядзе:
Не забудзьце да сёлаў дарогі,
Не зрачыцеся маці нідзе.
Прыпеў (той жа)
4 куплет:
Каляда. Ноч плыве ў задуменні.
Ужо першая зорка гарыць.
На стале снежна – белым, на сене
Куцця з макам і з мёдам стаіць.
Жыць вам доўга, шчасліва, багата
Быць заўсёды ў пашане людзьмі!
Дык са святам, сябры, вас са святам,
Што ўрачыста плыве над зямлёй.
Прыпеў (той жа)
=======================================
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Слушать песни: https://music.yandex.ru/artist/7200679
Свидетельство о публикации №125121806449