Gloria in exelsis Deo!

На фото обложка альбома «Хрыстос нарадзіўся!» (на белорусском языке), в который вошла эта песня.

Послушать произведение можно по ссылке:
https://music.yandex.ru/track/146074669

Музыка и слова: Евгений Савельев


Gloria in exelsis Deo!
 
1 куплет:
З неба прыляцеў арханёл Габрыэль,
Радасную вестку Ён на крылах меў.
Да Марыі-Дзевы смела ўвайшоў,
Ціха мовіў волю Госпада свайго:
 
Прыпеў (2 разы):
Радуйся, Дзева, ласкі поўная,
Богам – Айцом бласлаўлёная!
 
2 куплет:
Борзда крочыла ў Горную краіну,
У места Юдзіна, Дзева-Марыя.
Як прыйшла да Альжбэты, прывітала,
Ды пачула ў адказ словы хвалы:
 
Прыпеў (2 разы):
-Бласлаўлёная  Ты між жанок
I Бласлаўлёны плод улоння Твайго!
 
3 куплет:
Голас Анёла Язэпа спаткаў,
Каб ня крыўдзіў Дзеву – Бог прыказаў.
Здзіўлены  Язэпе крочыць у Бэтлеем
З Дзеваю-Марыяй на малым асле.
 
Прыпеў (2 разы):
Радуйся, Дзева Бласлаўлёная,
Ласкі поўная, найчысцейшая!
 
4 куплет:
Аж прыйшлі ў Бэтлеем, у Давідавы горад,
Не знайшлося месца ім анi ў адным дворы.
Толькі на ўскраёчку, дзе заззяла зорка,
У малым хпявочку прыняла жывёлка.
 
Прыпеў (2 разы):
Радуйся, Дзева дабрадатная,
Госпадам абраная, беззаганная.

5 куплет:
Нарадзіла Сына – Першынца.
У яселькі паклала Ісуса.
Спавівала, мілавала Марыя,
Вол з асляткам спачувалі, грэлі Дзіцятка.
 
Прыпеў (2 разы):
Радуйся Марыя, цешся Язэп -
Абяцаны Збаўца з’явіўся на свет!
 
6 куплет:
К пастушкам у полі Анёл прыступіў,
Дзіўную вестку гучна аб'явіў.
Пастушкі спалохана слухалі Анёла,
Разам з імі нябесны хор заспяваў  вясёла:
 
Прыпеў:
Gloria, Gloria in exelsis Deo!
Gloria, Gloria in exelsis Deo!
Хвала на вышынях Богу,
А на зямлі  спакой людзям добрай волі!
 
7 куплет:
Гэтую гісторыю вам распавядаў,
Каб ушанавалі Сына Божага,
Каб у супакоі ды ў згодзе жылі.
Хай жа будзе радасць, мір на ўсёй зямлі!
 
Прыпеў:
Gloria, Gloria in exelsis Deo!
Gloria, Gloria in exelsis Deo!
Хвала на вышынях Богу,
А на зямлі супакой  людзям добрай волі!
 
5-7 лютага 1996 г.

*Gloria in exelsis Deo! - Слава в вышних Богу! (перевод с латинского)
=======================================
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Слушать песни: https://music.yandex.ru/artist/7200679


Рецензии