Шчыраю малiтва будзе

На фото обложка альбома «Хрыстос нарадзіўся!» (на белорусском языке), в который вошла эта песня.

Послушать произведение можно по ссылке:
https://music.yandex.ru/track/146074666

Музыка: Евгений Савельев
Слова: Степан Петельский, Евгений Савельев


Шчыраю малітва будзе

Ціха ў вёсцы, за вакном
Месяц пекна ззяе,
Усё багаццем, хараством
Дзіўна асвятляе.
Усё багаццем, хараством
Дзіўна асвятляе.

Снег усе хаты атуліў –
Як бы спагадае,
Каб у іх чалавек не стыў,
Бо ён дроў не мае.
Каб у іх чалавек не стыў,
Бо ён дроў не мае.

Толькі ж свята надыйшло–
Каляды, Калядкі,
У Віфлееме ў свет прыйшоў
Збаўца – немаўлятка.
У Віфлееме ў свет прыйшоў
Збаўца – немаўлятка.

Чалавек запаліць свечку,
Хрыста прывітае,
Бо адзінае святло
Душу сагравае.
Бо адзінае святло
Сэрца сагравае.

Потым пойдзе да царквы
Бедны чалавечак.
Не спалохае мароз
Верную авечку.
Не спалохае мароз
Верную авечку.

Бо на свет з’явіўся Пастыр,
Каб уратаваці,
Добрых душаў чысты  статак
Каб у неба ўзяці.
Добрых душаў чысты  статак
Каб у неба ўзяці.

Снег пакрыў, усё прыбраў
У шаты дарагія,
Беллю, серабром прыбраў
Хаціны благія.
Беллю, серабром прыбраў
Хаціны благія.

Дык жа пойдзьма,
Бедны людзе,
Прывітаць Ісуса.
Шчыраю малітва будзе
Зямлі беларускай.
Шчыраю малітва будзе
Ў храмах Беларусі.
Шчыраю малітва будзе
Ў храмах Беларусі.


Рецензии