Анёл сказау пастушкам

На фото обложка альбома «Хрыстос нарадзіўся!» (на белорусском языке), в который вошла эта песня.

Послушать произведение можно по ссылке:
https://music.yandex.ru/track/146074664

Музыка и слова народные


Анёл сказаў пастушкам
 
Анёл сказаў пастушкам:
– Нарадзіўся Хрыстос вам .
– А дзе? Дзе?
– У Бэтлеем Давідовым,
У пакаленні Юдовым
З Дзевіцы Марыі.
 
Гэта хочучы спазнаць,
Вестку шчасну аглядаць,
Пабеглі да Бэтлеем з ахвотай,
Знайшлі ў яслях Дзіцятка, Марыю з Язэпам.
 
Нарадзіны – дзіў з дзівоў!
Выслаўляці мала слоў.
Дзева Божага Сына насіла,
Радзіла – не чапіла сваяго дзявоцтва.
 
Хвалы вечнай Бог сступіў,
Як просты, сябе зніжыў.
Палацаў багатых мураваных
Не меў пабудаваных
Бог усяго стварэння.
 
Ужо збылося тое ўсё,
Што пад фігурай было.
Аарона ласка ўжо пусціла,
Прад аркай расцвіцела
І плёну прынесла.
 
Слухайце ж Бога – Айца,
Як аб Ім Ён нам сказаў:
«Гэта Сын мой адзіны, каханы,
У раі вам абяцаны.
Слухайце ж Яго вы!»
«Гэта Сын мой адзіны, каханы,
У раі вам абяцаны.
Слухайце ж Яго вы!»
 
Богу чэсць і хвала будзь
Што ніколі не замруць.
Як Айцу, так Ягонаму Сыну,
Разам Святому Духу
Адзінаму ў Тройцы.
Як Айцу, так Ягонаму Сыну,
Разам Святому Духу
Адзінаму ў Тройцы.
=======================================
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Слушать песни: https://music.yandex.ru/artist/7200679


Рецензии