Хрыстос нарадзiуся

На фото обложка альбома «Хрыстос нарадзіўся!» (на белорусском языке), в который вошла эта песня.

Послушать произведение можно по ссылке:
https://music.yandex.ru/track/146074661

Музыка: Евгений Савельев
Слова: Зоя Савельева-Рынкевич (http://stihi.ru/avtor/rynkevich)


Хрыстос нарадзіўся

Хрыстос нарадзіўся,
Анёл аб’явіўся.
Навокал свяціла,
Золатам сляпіла
Хрыстос нарадзіўся.
Навокал свяціла,
Золатам сляпіла
Хрыстос нарадзіўся.

Маці Марыя
Усмешку дарыла,
Бацька Язэп дзівіўся,
За сына маліўся,
Бацька Язэп дзівіўся.
Бацька Язэп дзівіўся,
За сына маліўся,
Бацька Язэп дзівіўся.

Пастушкі прыбеглі,
Пра ўсё забыліся.
Хрыстос – наш Збавіцель,
Усіх душаў Адкупіцель,
Да Яго маліцеся.
Хрыстос – наш Збавіцель,
Усіх душаў Адкупіцель,
Да Яго маліцеся.

Хрысце – наш Збавіцель,
Людзі, паглядзіце,
Які Ён прыгожы.
Дух Святы сцярожа
Яго ад сілы варожай.
Які Ён прыгожы.
Дух Святы сцярожа
Яго ад сілы варожай.

Ужо скора – скора
Пазбавіць ад гора
Ён многіх няшчасных,
Падорыць ім шчасце,
Пазбавіць ад злога.
Ён многіх няшчасных,
Падорыць ім шчасце,
Пазбавіць ад злога.

Радуйся, маліся,
З Раством весяліся!
Песні заспявайма,
Хрыста праслаўляйма,
Чэсць Богу аддайма.
Песні заспявайма,
Хрыста прывітайма
Чэсць Богу аддайма.
=======================================
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Слушать песни: https://music.yandex.ru/artist/7200679


Рецензии