Каханне Бог адправiу на зямлю
А каб яму не крочыць аднаму -
Юны стралец на перадзе iдзе
Калчан са стрэламi нясе.
Па белым свеце каханне блукае,
Ногii свае да крывi аж сцiрае.
Калi напаткаеш яго па дарозе, -
Нiбы астынеш на лютым марозе.
Сэрца заб'ецца, разлiецца цяпло -
Гэта страла заляцела у яго.
Шчасце накрые гарачай слязою,
Як навальнiца летняй парою
Крылы кахання за спiной адрастуць
У высокаe неба з зямлi панясуць.
Толькi каханне, як агню, сцеражы
Ад чорнае хмары - здрады i лжы.
Свидетельство о публикации №125121700492