Нас клiчуць птушак галасы

Нас клічуць птушак галасы
Да родных месцаў далучыцца,
У беларускія лясы
Завуць набраць суніц, чарніцаў.

Адважна пошукі пачаць
Мы вырашалі спазаранку,
Дзе чырванеюць на вачах
Суніц чароўныя палянкі.

Па вузкім крочым ласкутам
Гадамі вытаптаных сцежак,
І па прыкметам скарб сабраў,
Знайшлі лісіц і сыраежак.

З ілба змахнуўшы зморны пот,
Паблізу лесу і ўдалечы
Глядзелі мы, раскрыўшы рот,
На след лася і след заечы.

Паміж бярозавых вакон,
Сярод мяжы імхоў духмяных,
Зноў баравік, як парасон,
Накрыў сямейства нечакана.

Мы іх збіралі зноў і зноў,
Разгортваючы пад карэннем;
З кашамі ягад і грыбоў
Дамоў вярталіся з надхненнем.


Рецензии
Очень красивый у вас язык, Людочка!
И стихотворение чудесное!
Солнечного настроения и крепкого здоровья Тебе, родная!
Обнимаю

Ольга Бурлака   04.05.2026 12:41     Заявить о нарушении
Спасибо, дорогая Олечка!
Со взаимностью и теплом,

Людмила Сапон   25.05.2026 21:46   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.