***

 " Зiмовы дождж грахi змывае"...
Я супярэчлiва маўчу:
Расчараванняў мне хапае...
Я ж - цеплынi яшчэ хачу!

Скуголiць вецер...
         Цёмна ў сэрцы...
Зусiм кароткiя дзянькi...
I надакучлiва здаецца,
Што так далёка да вясны...

Але...
     Нiколi не скаруся!
Запальваю святло надзеi!
Бо - аптымiстка!
             Спадзяюся
На пазытыўныя падзеi!..


Рецензии