Любiмая песня мамы

https://www.youtube.com/shorts/kvY2uOmwTJk

Ізноў прыйшоў першы снег да нас,
Надоўга ці не – нязнама,
І чуецца мне ў вячэрні час
Любімая песня мамы.

Мо недзе там, у сваім раю,
Яна яе напявае,
І бачыць: з ціхай ласкай зямлю
Сняжок у нас накрывае.

Гляджу на сняжынак вясёлы рой,
На маладзік пазіраю,
Ледзь чутна я вячэрняй парой
Сабе пад нос напяваю.

Я ведаю –песні ў душы гучаць,
І ведаю я таксама,
Што сёння ўнучцы буду спяваць
Любімую песню мамы.

Нібы з радыёлы старэнькай зноў
Мне чуецца фанаграма,
І лечыць лепш за ўсіх дактароў
Любімая песня мамы.
03.12.2025


Рецензии