Каля помнiка Максiму Багдановiчу

Застыў у бронзе на гранітным пастаменце
У задуменні з разважаннем пра былое,
Аб непагадзі і пагодзе, яе змене,
Як заварожаны, у летуценнях,  мроях.

Букет валошак прыціскае, быццам вечнасць,
Напамінаюць вочы сінія ў прасторы.
Стаіць з малітваю за мудрасць, чалавечнасць,
За сок карэнняў, дух былых вякоў – апору.

Прачнуўшыся на зорцы, нас вітае шчыра
Ад ранку і да змроку, што агорне горад.
У бліках фанароў ківаюць дрэвы мірна
Галовамі пад шапкамі, знікае змора.

Знікае змора, родзіцца надзея з верай,
Што вецер прынясе напевы роднай мовы.
Падхопіць спрытна Свіслач хваляй, каб паведаць
Матуліны, пявучыя, як воды, словы.

Прысядзе ў шатах салавей, зацягне песню,
Матывы краю заварожаць сэрцы блудных.
Лясы, палі і беларускае Палессе
Успомняць калыханкі голас ізумрудны.

Успомняць казкі беларускія і песні
Ды смак і моц вады з бацкоўскае крыніцы.
Пачнуць на мове роднай з безднаю нябеснай
Размову. Каб не ўмерці, твар свой не згубіці.


Рецензии