Спасение

на белорусском языке


Выратаванне

паводле беларускай народнай легенды

Па дарозе тры дзяўчыны
Разам некуды пайшлі,
Абмяркоўвалі навіны,
Проста гутарку вялі.

Крыжык – на адной дзяўчыне,
А на іншых – не было,
Страшная прыйшла хвіліна,
Праляцела побач зло.

Вось нячысцік іх заўважыў,
Загадаў забіць дзяўчат.
Род людскі яго зняважыў, –
Ён таму лютуе, гад…

– Каб пад конскія капыты
Кінулі дзяўчат усіх,
Каб хутчэй былі забіты,
Ды ніхто не бачыў іх!

Так,  загад аддаў, чакае,
Што ўсё споўніцца хутчэй,
За дарогай назірае,
Не адводзячы вачэй…

Як не спрабавалі слугі,
Толькі рады не далі,
Аж змакрэлі ад натугі,
Да нячысціка прыйшлі.

Слуг нячысцік дакарае:
–Зло не здолелі зрабіць!
Ён, раз'юшаны, пытае,
Што пашкодзiла забіць?

Як не выканаць загаду!
Аж трасецца ён, крычыць,
Слугi  адказалi гаду:
Мы не ведаем, як быць!

- Крыж нацельны на дзяўчыне
Абарону ёй надаў
Так, па гэткай вось прычыне
Кожны з нас нямоглым стаў.
.
– А, выходзіўшы, другая –
Крыж паклала на сябе:
Ён яе абараняе,
Моц забраўшы ў мяне!

– Але ж трэцяя сяброўка!
Не хрысцілася яна,
Як пайшла ў шлях-вандроўку,
А забітай не відна?

– Знакаў хросных не стварала,
Крыжыка на ёй няма,
Маці:  “З Богам” – ёй сказала,
Пахрысціла нездарма…

– Сіл было недастаткова:
Бога не перамагчы!
Хоць нячысцік быў суровы,
Ды бяссільны, хоць крычы…


Ёсць Заступнік, Абаронца
І Выратавальнік – Бог,
Ён адзіны, як і Сонца!
Ён дзяўчатам дапамог.


Рецензии