Драпежна люструецца восень...

***
Драпежна люструецца восень
У лужах бясснежнага снежня.
Сцякае з заснежаных сосен
Вадзічкаю снег непазбежна.

І коціць імглою на сосны
Зімы аслабелае подых.
І гук раздаецца галосны,
Як крык нечаканай свабоды.

У лужы бясснежнага снежня
Імкнецца імжа непазбежна.
І сосны люструюцца ў лужах,
Нібыта застылыя ружы.

Зімы, ці адлігі то подых?
Ці доўгачаканай свабоды?
Ён коціць імжою на сосны –
Зануджаны, млявы і млосны...

13. 12. 2025 г.


Рецензии