Снежань

Снежань, восень наравіцца на прасторах,
Плача,  з ветрам скардзіцца аколіцы.
Нарадзіла сэрца сумных думак мора,
Ды зіме гукае, кліча, моліцца.

Мабыць просьба дакацілася да неба,
Хцівай працаю анёлы дзівяць нас.
Ткалі ноччу коўдру пад маю малебен,
Раніцай п`янею, п`ю зімовы квас.

Прымяраюць вытканыя шапкі дрэвы,
Белізной фарсяць адно перад адным.
З імі я, хоць разумею, што напевы
Восень сумныя рыхтуе з ветрам злым.

Войны паміж восенню й зімой у снежні,
Цяжка трон аддаць пакорна ды без слёз.
Восень хціва, злобна шырыць свае межы,
Просіць сонца промнем растапіць мароз.

Не хачу так верыць, што ў апошнім тыдні
Восень незаконна адбярэ ключы.
Сабярэ зіма свой пух, а мы павінны
Слухаць ля хваінкі, як ручай журчыць.

Будзе цёмна, свечку запалю я ў сэрцы,
Каб украсці не змаглі мой Новы год.
Не патушыць восень ні надзей, ні веры,
Адшукаю ў царства мрояў уваход.


Рецензии