Зараз людзi блогерау чытаюць...
Зараз людзі блогераў чытаюць
І трэш-стрымы з прагнасцю глядзяць,
А на людзях грошы зарабляюць
Тыя, што умеюць зарабляць.
І нікому не патрэбны вершы,
Бо яны ніколькі не трэш-стрым.
І паэт сягоння, як памершы,
Як лацінскі старадаўні Рым.
Як калісь імкнуліся ў паэты,
Зараз так у блогеры ідуць,
Бо мяняюць душы на манеты,
За якія весела жывуць.
І штампуе блогер той кантэнты:
Тэксты, фота, відэа, падкаст.
Зарабляе долары і цэнты,
А дурны народ марнуе час.
13. 12. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125121306728