След Раства

Мама, нас тата заве "мае чараунiцы",
Дык калi ужо нарэшце наш цуд ажыцявiцца?
Каб чараваць, мая лялька, трэба мець у галаве абшар, а у сэрдцы - жар.
А крыштальны шар?
Зусiм не абавязкова.
Важна жыць сваем лесам, трываючы яго жарт.
А падтрымка нябесау?
Яна зауседы, мая балаунiца, з кожным.
А таты жаданне прама зараз выканаць можна?
Паспрабуем.
Тата, а хочаш зауседы свята замест будняу?
Цi адправiцца у сусветнае падарожжа?
Цi - у мiнулае,
Або у латарэю выйграць вялiкiя грошы?
Мама, напэуна павiнна я ведаць сакрэтныя словы?
Адчуваю сябе чараунiцай пакуль на палову.
Што нарэшце ты у гэтай справе бачыш галоуным?
Я галоуным знаходжу, дзетка, Раство Хрыста.
А цяпер, заплюшчыушы вочы, лiчы да ста.
Засынай. Ты - наш самы чароуны цуд у свеце!
Усе сапрауднае - цуд. Засынай.
Баюць зоркi и вецер,
Што народзiцца у гэтую ноч Iсус немауля.
Яго след дзiвосны у кожным сэрцы носiць Зямля.
Ты, дзяучынка мая, у светлых снах адшукай гэты след
Ды заужды будзь з iм побач, ен цябе абаронiць ад бед.


Рецензии
Вами написан стих чудесно.

Сергей Лутков   21.12.2025 16:50     Заявить о нарушении