Замарока

Замарока... Не да жартаў!
Інданезія. Аман.
Ці яно такога варта!?
Бо і зь імі – пэўны зман.
Лукамор'е… Ці Камора?!
Самазваная Сям'я.
Вахлакі! Трымайце Вора!
Ён жа Спадчыну падмяў.
Расцярушыў і зьняважыў,
Пад чыноўніцкі вэрхал.
Ды яшчэ чаго, крый Божа! –
Згубіць рэшткі на таргах.
На зямельцы небагатай –
Лес, нябрудная вада.
Ён жа – д'яблу памагаты,
А не годны гаспадар.
Вось, кульнуўся да Алжыру.
А з Літвою – на нажах.
У кішэнь цячэ спажыва –
Не да жартаў. Больш у Жах!
М'янма… Хай сабе і М'янма.
Басанож увесь народ.
Храм. Яму ж і тут прыемна –
У шкарпетках, пасярод.

11.12.2025


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →