I цалуе дзед распяцце...
Хмары, хмары над зямлёю,
І прыціхлая рака –
Быццам нехта невядомы
Здаў мясціну напракат.
Быццам нехта невядомы
Здаў прыволле у заклад
І глядзіць, ці будзе згодзен
Чалавек на новы склад.
Хмары, хмары – невядома,
Ці ўзыдзе над дахам свет,
Толькі нешта мусіць ўспомніць
Век пражыўшы бедны дзед.
Помніць ён хвіліны добра –
Як ламалі быль-жыццё:
Калі чорт наводзіў зморак –
Вытраўляў касой быллё.
І тады хварэла неба
Чорнай постаццю на ўсход,
І бяз мер асірацелым
Быў з глыбінь душы зварот.
Чорт, нягледзячы на сэрца,
На прыроду, што вакол,
Пакасіў, пасёк карэньцы –
Без былля там голы дол.
І цяпер у дзеда "шчасце"
З хмарным з неба набыццём,
І цалуе ён распяцце
З верх-набыткам: пачуццём...
11.12/25
Свидетельство о публикации №125121106921