Без намёку на снег, без намёку на сцюжы...

***
Без намёку на снег, без намёку на сцюжы
Крочыць снежань бясснежны, мінаючы лужы.
Цёплы дожджык сцякае па бронзавых вішнях,
Абмывае пабелку на дрэвах увішна.
І суседка мая нешта корпае ў градах,
І кароўка капуснаму лісцейку рада.
А пад вечар на хвілю выглядвае сонца,
І здаецца, што доўжыцца восень бясконца
Без намёку на сцюжы зімы непазбежнай
І люструецца ў лужах бясснежнага снежня.

11. 12. 2025 г.


Рецензии