У шакаладна-барвовых сукенках бярозы...

***
Ў шакаладна-барвовых сукенках бярозы
На узгорку стаяць і глядзяць на дарогу:
Цёплы снежань бясснежны распрануты, босы
На народзіны крочыць к нябачнаму Богу.

А празрысты намёк на зімовае сонца
Асвятляе бярозы на ўзгорку, дарогу,
І плыве шэрань неба, бы льну валаконцы,
Наўздагон таму снежню, што к нашаму Богу
На  народзіны крочыць, мінаючы лужы,
Без намёку на снег, без намёку на сцюжы.

10. 12. 2025 г.


Рецензии