Снежань, гэй! на бел

Снежань, гэй! Зімовы снежань!

Снежань гэй! Зімовы снежань!
Адчыняй хутчэй зіму,
Бо табе зямлю заснежыць
Выпаў шанец аднаму.

Адмыкай зімы вороты!
Завірухі выпускай!
Даставай валёнкі, боты!
І айда ў зімовы рай!

Гэй, мароз! Румянь нам шчокі!
Снег, лятай, лятай, лятай!
А віхуры пад аблокі
Залятаюць аж няхай!

Як жа хочацца нам зімкі!
Надакучыў шэры дзень.
Просяць елачкі, асінкі:
– Шубкі з шэрані надзень!

На зямлю з травою жухлай
Засцялі з сняжку дыван!
Ліхтароў святло патухла,
Далеч трапіла ў капкан.

А калі ж у снезе гоні –
Светла ўсюды, і ўначы…
Ад нуды нас снег бароніць,
Ад настрою дасць ключы!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →