Цi можна узяцi боль чужы

 Якимович Мария Александровна
***
Ці можна ўзяці боль чужы*
На душу, непасільнай ношай?
Ці можа, вочы завяжы,
Ты, сведак, дзеі відавочнай?

А сэрца помстаю трымціць.
Ну як жа ж можна? (Гэта дзіўна…) 
Пра зверствы тыя пазабыць?
Дзяцей ён забіваў бязвінных…

Ды шмат “шышковічаў” такіх,
Не пакараных ходзіць дзесьці
Паміж застаўшыхся ў жывых,
Ля расстраляных родных… Дзецьмі…

Ці можна ўзяці боль чужы
Жанчыне, слабай палавіне?
Праз цяжар, для сваёй душы,
За тых, загубленых бязвінна?
*У адказ на раман “Вазьму твой боль” І.Шамякіна


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →