Мая багiня

Крылы для палёту адшукаць я мару,
Каб Зямлю заўважыць у суквецці зорак.
Ды адчуць дыхання подых, промня чары,
Прыгажосць зазнаць яе ў блакітным моры.

Хай мігаюць зоры ноччу ў цёмным небе,
Не зманіць ім хітрай фарбаю пачуцці.
Аб адзінай прыгажуні шлю малебен,
Будучынь радзімай маё сэрца мучыць.

Мару аб світанках, пацалунках сонца,
Тлустай баразне вясной на родным полі.
Аб завеі зімняй і марозах моцных,
Паўнаводных рэках і багатай долі.

Ты, Зямля, заўжды душы маёй багіня,
Карані даюць нашчадкам моц і сілу.
Слота пад напорам у балотах гіне,
Будучынь заве ў палёт, даруе крылы.


Рецензии