Несбывшаяся сказка
Няспраўджаная казка
За нялюбага аддалі
Маладзенькую бацькі.
Дабрабыту ёй жадалі,
Выйшаў вынік не такі,
Як чакалі, як хацелі,
Лупіць жоначку стары,
Сінякі на твары, целе,
Дачакалася пары…
Абяцаў любоў і ласку,
І нашэнне на руках,
Ды не спраўдзілася казка,
Тлумачэнні – у кулаках:
“Там не стой!” “Сядзець не трэба!”
“Прынясі!” ”Хутчэй падай!”
“Мала мяккасці ў хлеба!”
“Вось за гэта ўсё – трывай!”
Меў вялікае багацце
Грозны муж, раней – жаніх…
Ды няма найлепшай "свацці",
Чым каханне маладых!
Свидетельство о публикации №125120800551