Сяк-так и Антон

на белорусском языке

Сяк-так і Антось

Як  улез у дугу, не кажы: “не магу””
А цягні, куды трэба,  той воз,
Цягне конь па стагу, хоць і цягне нагу,
Яго гоняць дубец, ці авёс…

Ты ж узяўся за гуж, толькі бачна, – нядуж,
Хоць “аўса” ўжо з’едзена шмат,
Захацеў добры “куш”, ды патрапіў у глуш,
Бо цягнуў не наперад, назад.

Як да ежы – мастак, а да працы – сяк-так,
Вельмі ж любіш сябе пахваліць,
Адмысловы лайдак, бескарысны, як шлак.
Можа б трэба дубцом павучыць?


Рецензии