Твая дачка
Хоць і гудзяць вятры, завуць рабыняй.
Любоў я сэрцам адшукала
Ў праменях сонечных, завеі зімняй.
А ці даваў пасаг калісьці
Рабыні хтосьці, дзесьці ў белым свеце?
Мігаў ёй зоркаю да выйсця
Часінай змрочнай з мураванай клеці.
«Бывала» — скажа абывацель...
Але дарылі вольную з пасагам.
Адчуць давала яна вартасць
Свайго жыцця, расток узняць над прахам.
Мой, Божа, россып даў багацця
Дачцэ сваёй, мне, на прасторах дзіўных.
Наказ даў шлях шукаць да шчасця,
Ды крылы ў дар, каб перасекла ліўні.
Багатыя лясы, балоты,
Блакітны позірк вочак, глыбіню іх.
Хор рэк — край будзіць ад самоты,
Крыніцы шлюць бацькоўскі дух магутны.
О, Госпадзе, твая дачушка,
Я Беларусь, у хвалях і раўнінах.
Быць вернай клятву не парушу,
Твая дачка не можа быць рабыняй.
Свидетельство о публикации №125120803809