Навагодняя Ялiнка. верш

Навагодняя Ялінка
Ў хаце ажыла.
Зорачка на верхавіне
Сілу ёй дала.

Дзеці скачуць і смяюцца,
Песенькі пяюць.
А Ялінка разам з імі
Цацкамі звініць.

Дожджык льецца на іголкі
Але без вады.
Ён бліскучы і яскравы,
Быццам залаты.

Мандарынкі і цукеркі
З нітачак звісаюць.
Зайчык, ліска і вавёрка
З дзеткамі гуляюць.

Пад Ялінкаю схаваўся
Стары Дзед Мароз.
Як жа ён у цёплай хаце
Адмарозіў нос?

У бабулі ён калісьці
Ў скрыначцы ляжаў.
Ні крупінкі чараўніцтва
Там не атрымаў.

Гэта толькі проста цацка,
Што і гаварыць!
Падаруначкі не зможа
Дзеткам падарыць.

Дзед Мароз прыйдзе сапраўдны,
Іх не абміне.
Кожнаму падорыць тое,
Што бачыў у сне.

7.12.25


Рецензии