На стале хлеб i бульбу, што усе спажываем...

***
На стале хлеб і бульбу, што усе спажываем,
Дзякуй Богу, сягоння ў дастатку мы маем.
Я праводжу свой год і зноў дзякую году
За шчаслівую, добрую гэту нагоду –
У дастатку мець бульбу і хлеб на стале,
Жыць на мірнай зямлі, што другім не стае.
Я праводжу свой год і зноў дзякую Богу
За Радзімы і ў працы, і ў песні падмогу.

07. 12. 2025 г.


Рецензии