У паэта душа ёсць жывая

***
У паэта душа есць жывая,
Калі погляд падымеш да зор,
Зразумееш, яна ўсё ж лятае,
Да нябёсаў, у вечны прастор.

І вяртаецца потым дадому
З цэлым мехам, ад вершаў цяжкім.
Без турботаў, без горычы, стомы,
З парай крыл. Бы дзіця. Маладым.

І адлынуць тады ўсе трывогі,
Пойдзе боль па-за сіні абсяг.
Той прыгожай нябеснай дарогі
Па-за край незямнога жыцця…
05.12.2025 у адказ на верш М.Багдановіча “Падымі у гару сваё вока…”


Рецензии