Расла я на вершах, кранаючых сэрца
Расла я на вершах, кранаючых сэрца,
Якiя пiсаў Багдановiч Максiм.
Хвароба прымусiла рана памерцi,
Але ж яго творчасць - жывы напамiн.
Пра тыя зярняты, над хвалямi Нiла,
Што тысячу год праляжаўшы, ўзыйшлi,
Збудзiла iх тая вялiкая сiла,
Якая завецца “Любоў да зямлi”!
Пра вечар марозны, ды снег такi мяккi,
Пра зоркi, якiя на небе дрыжаць,
Пра гэтак павольна бягучыя санкi,
Бярозы, што сцiпла, як мары, стаяць...
Падзяка няхай жа навечна заззяе,
Як збожжа на цёмным абрусе раллі.
На мілых лугах васiлёк зацвiтае,
Каб на Беларусi мы мiрна жылi!
05.12.2025
Свидетельство о публикации №125120703980