Белае i чорнае
Вучаць бацькі і жыццё ад калыскі.
Розум у момант адказны, бы воран,
Хмары крадуць, шлях наш робіцца слізкім.
Фарбы мяняюць адценні ў тумане,
Часта так белае бачыцца цёмным.
Пошук адказы заменіць пытаннем,
Новым, і кружыць сумленне нястомна.
Дзесьці душа б`ецца ў цеснай каморы,
Роспач, адчай засланілі дыханне.
Тое, што белым здавалася ўчора,
Сёння павольна чарнець пачынае.
Як зразумець калі зрок быў праўдзівы?
Як чуць душу навучыцца імжою?
Частку сусвету — напоўнена сілай,
Ведамі роду з духоўнаю зброяй.
Свидетельство о публикации №125120605038