***

Паставіла лета ўсе кропкі
ўжо пры расстанні...
А час такі зноў нетаропкі
з шэранню ўранні.

Чакаю сонейка я ўвосень,
а холад чую.
Цяпло схавалася між сосен,
я зноў сумую...


Рецензии