Апакалiпсiс апошняга Раства
Хутка чорным стане белы снег,
І надзея ў людзей прапала,
І чаканні зніклі ў імгле.
Змоўклі сьпевы над пустою вёскай,
“Нарадзіўся!” ўжо няма сказаць каму.
Разарэнне веры адбылося проста,
Зноў паклалі Езуса ў труну.
Усе сышлі, няма Раства Хрыстова,
Цёмныя пустыні ды палі.
Тут не выправіць нічога, Пане Божа,
Не шкадуй, усё ўшчэнт палі!
Свидетельство о публикации №125120505740