Пра восень
Зноў на парозе восень-гаспадыня,
Напоўніла засекі і паліцы,
Заленыя на жоўтыя змяніла
Бярозкам –прыгажуням завушніцы
І, узмахнуўшы нам крылом бусліным,
Нібы мастачка, шчыра і ўлюблена,
Чырвоным размалёўвае асіны
Аранжавым настурцыі і клены.
Пакрыху дабаўляе колер шэры
У блакіт нябёс, рукой махае лету,
Ды, туманам сівым адкрыўшы дзверы,
Сумуе бы пажыўшая кабета.
Свае рахункі з восенню я маю,
Бо кожны раз паміж другіх турбот
У кастрычніку яна мне дабаўляе
Яшчэ адзін рукой махнуўшы год.
Няхай ляцяць, мне іх зусім не шкода,
Бо шчасце і любоў яны далі,
І есць ў мяне прыемная нагода
Наступны стрэць на восеньскай зямлі.
18.09.2025
Свидетельство о публикации №125120503187