Зiмнi вечар у вёсцы
Усе вярнуліся ўжо з працы.
Не забрэша і сабака,
Ўсё маўчыць як срака.
Зімні вечар ў вёсцы нашай.
Ёсць гуркі з пярловай кашай,
Ёсць капуста, вінегрэт,
Пяць катоў на ганку,
Тэлевізар, Інтэрнэт,
Хлеба паўбуханкі.
Цёмна, ціха і прыгожа.
Барані нас Божа!
03. 12. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125120307949