У зiмнi снежаньскi дзень, што нiколькi не зiмны...

***
Ў зімні снежаньскі дзень, што ніколькі не зімны,
Земляробу спяваю узнёслыя гімны.
Смажу бульбу, што ўчора купіў у суседа.
Будзе бульба, дык будзе і ў хаце бяседа.
Па рублю прадае тую бульбу наш фермер,
Хоць казаў "кармавая", ды смачная вельмі.
А на складзе ў яго ёсць і морква, й капуста,
Так што боршч традыцыйна ўжо звараны густа.
Ў зімні снежаньскі дзень, што ніколькі не зімны,
Я спяваю суседу узнёслыя гімны.
Ён зямлю абрабляе, таму мы і маем
На стале хлеб і бульбу, што ўсе спажываем.

03. 12. 2025 г.


Рецензии