Навуму Гальпяровичу

(Навуму Гальпяровічу, паэту, вядучаму тэлепраграмы " Суразмоўцы" на канале Беларусь 3.)

Не ўсе, хто ўзняўся на Парнас,
Вось так хвалююцца за творцаў.
З ім кожны тыдзень хтосьці з нас
На тэлебачанні, як сонца.

З пяшчотай сціпласці пагляд,
Добразычлівая гаворка…
І кожны з ім сустрэчы рад,
Адчуць на момант сябе зоркай.

Цячэ чароўнай мовы плынь
І ў сэрцах -  гонар за Айчыну,
Бо найвышэйшая з вяршынь
Там, дзе цяпло сваё пакінуў.

Жыве ў паэтавай душы,
Навума ветлівая ўсмешка.
І колькі вершаў не пішы,
А ў дабрыні – да сэрца сцежка.

З яе пракладвае Навум
Шляхі да сэрцаў суразмоўцаў.
Знікае роспач, горыч, сум,
Бо ты ідзеш сустрэцца з сонцам.


Рецензии