Зорачка
Я гляджу і кожны вечар дом свой ўспамінаю.
Хмары. хмары ў родным краі крыюць небасхіл.
Новы прыйдзе дзень. Сустрэнусь з той, каго любіў.
Пад разгалістаю ліпай сядзем мы ўдваіх
Успомнім маці і дзяцінства, старых і малых.
Замятуць завеі дрэвы, нітку ўспамінаў.
Белы дым над белай хатай, снег пакрыў галіны.
Там наверсе, у сінім небе зорачка міргае.
Я гляджу і кожны вечар дом свой ўспамінаю.
Свидетельство о публикации №125120304049