Дзе бусел ходзiць
Дзе ў небе зорныя ўзоры,
Дзе спеў жалейкі над ракой —
Там сэрца знойдзе свой спакой.
Стаіць яна, гадамі грэта,
На скрыжаванні зім і лета,
Простая, шчырая, свая —
Радная хатачка мая.
Тут пахне хлебам, пахне мёдам,
І ручнікі над кожным ходам.
Тут смех дзіцячы не сціхаў,
Тут продак мой зямлю араў.
Дзе калыханку пеў цвыркун,
І кожны гук, і кожны рух
Быў поўны сэнсу і цяпла,
Нібыта ўся зямля цвіла.
Праз вокны месяц зазіраў,
І вецер казкі мне шаптаў
Пра мужны край, пра сінь азёр,
Пра веліч пушчаў і бароў.
Той вобраз — непаўторны, чысты,
З крынічнай свежасцю, празрысты.
Ён — мой выток, мая аснова,
Маё бацькоўскае ўсё слова.
І гэты дом — не проста сцены,
Не дах, не столь, не перамены.
Гэта — народ, што тут жыве,
І памяць, што ў вяках плыве.
Таму, схіліўшы галаву,
Я зноў і зноў табе кажу:
Ты — мой прытулак, мой парог,
Мой беларускі, мой куток.
Свидетельство о публикации №125120209022