Пра сенняшн дзень

https://www.youtube.com/shorts/CCNR1UsUyzU

Мне раніцай з экрана тэлефона
Зычліва распавёў манах буддыйскі:
Для шчасця зразумець нам дастаткова,
Што сённяшні дзянёк нам самы блізкі.

Учора прамільгнула, як маланка,
І шкадаваць аб ім пустая справа,
Бяссэнсава - праскочаная планка.
На будучыню ў нас няма ўправы.

Ні ў былым, ні ў будучыні нашай
Не можам атрымаць мы асалоду
І прыгубіць ад шчасця поўнай чашы-
Як добра растлумачыў для народу.

Не здольны штосьці мы змяніць ў мінулым
І будычыня шэрая,  як цень,
Прашу я, разагнаўшы свае думы:
“Дай, Божа, сёння мне шчаслівы дзень!”
02.12.2025


Рецензии