Я люблю Беларусь, маю мацi-Айчыну...
Я люблю Беларусь, маю маці-Айчыну,
І адзіны падораны ёю мне пуць,
І расталую ў снежні бясснежным каліну,
І пасёлак, дзе шчырыя людзі жывуць,
І пабелены сад, і суседзяў ссівелых,
І бярозы ў ружовым адзенні зімы,
І чароды аблокаў – і шэрых, і белых,
І на ўзгорку ялін векавых церамы.
Я люблю Беларусь і спяваю ёй гімны
Ў зімні снежаньскі дзень, што ніколькі не зімны.
01. 12. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125120104382