Недаробленая марыянетка

Я ўдыхаю чужое паветра,
Выдыхаю – свой боль.
Недаробленая марыянетка,
Уся накачаная тугой.
Лялькавод у істэрыцы б’ецца:
Я за грошы горла не рву.
У грамадстве людзей без сэрца
Па уласных законах жыву.
Гучны ўдых (ні апошні, ні першы),
І на ім толькі тут і цяпер
На распеў адыёзныя вершы
Я чытаю без голасу і папер:
“Не прашу ў жыцця прабачэння,
Пэўны момант спыніць не малю.
Адчуваю глабальнае заканчэнне
Той эпохі, якую яшчэ пазнаю.”
Лялькаводу робіцца кепска.
Ен баіцца мяне такой:
Недаробленая марыянетка,
Уся накачаная тугой.

***

P.S. Oleg Sovothy https://suno.com/s/LL3IzOElUJaepGqw


Рецензии