Цiха падае снег... На душы так суцешна...
Ціха падае снег... На душы так суцешна,
І здаецца, што вішні зімою цвітуць,
І здаецца, што снег засцілае мой грэшны
То шырокі, то вузкі мной выбраны пуць.
Не вярнуць мне таго, ад чаго адцураўся,
Не зламаўся, застаўся на верным пуці.
І хоць часта на ім я ў другіх памыляўся,
Ды нарэшце сумеў і сябе ў ім знайсці,
Бо знайшоў сваю песню, яе ўжо не кіну.
Ціха падае снег, нібы вішні цвітуць...
Я люблю Беларусь, маю маці-Айчыну,
І адзіны падораны ёю мне пуць.
30. 11. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125113005934