Першы снег ляжыць на дахах...
Першы снег ляжыць на дахах
І не хоча раставаць.
Аграмадным белым птахам
Распасцёрся снег на даху,
Снегу хочацца ляжаць.
А зіма? Зіма там недзе
Ціха крочыць у наш край.
З дахаў снег ніяк не з'едзе,
Зімні ён чакае рай.
Белым птахам, белым птахам
Снег на даху ціха спіць
І зіму з яе размахам
Цэлы тыдзень ужо сніць...
29. 11. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125112905219