Радкi для любага

Мінула 5 гадоў, а мне,
Здаецца ўсё было як учора:
Няўдала кінуты сняжок,
Шпацыры ў начы, размовы...

Я сумнявалася, але,
Памылкі ў гэтым не было.
Я ўдзячная, што неяк змог
Зрабіць, каб сэрца заныло.

Магчыма хтосьці ў нас не верыў,
Не бачыў разам быць прычыны.
А я табе магу даверыць
Здаецца ўсё, і больш магчыма.

Калі ты побач, так спакойна!
І адпадаюць усе пытанні.
Ты даў мне адчуванне дома
І тое самае каханне.

Усё што так патрэбна мне
У табе ёсць. Больш не шукаю.
Мая сям'я - дзяўчынкі дзве,
І ты, якого так кахаю.

2024 г.


Рецензии