Вiнавацяць народ, што не так ён жыве...
Паэтам-лжэпрарокам
Вінавацяць народ, што не так ён жыве,
Што адрокся ад матчынай мовы.
Вінавацяць другіх і ніколі – сябе,
Для сябе – толькі лепшыя словы.
А пры чым тут народ? Прыгняталі яго
І цяпер прыгнятаюць бясконца.
Вось таму й адцураўся ад слова свайго,
Нібы позняя восень – ад сонца.
Не адрокся народ, а яго "адраклі",
Акружылі яго груганамі.
Не даюць гаспадарыць на роднай зямлі,
Існуе пад чужымі панамі.
А намеснікі строга пільнуюць народ,
Не цярпяць яны ў ім "дармаедаў".
Бо на тое й народ, каб трымаў агарод,
Не на тое, каб мову ён ведаў.
А вы ўсё вінаваціце нашых людзей,
На народ гледзіце вы з дакорам.
А ён корміць і поіць шматлікіх... паэтаў,
Што даўно, відаць, страцілі сорам.
27. 11. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125112806217