На узгорку Айчыны стаяць дзве асiны...

***
На ўзгорку Айчыны стаяць дзве асіны,
Цыбулька, накрытая лісцем, сядзіць.
Дарога пад вокнамі – дзве каляіны.
На вуліцы Волкава – трактар гудзіць:
Усё рамантуюць электрыкі нешта.
Няхай бы ўжо з'ехалі ў М'янму яны!
Валодзя па піва ідзе сёння пешшу,
Абходзіць калюжы, шкадуе штаны.
На ўзгорку Айчыны сумуюць асіны.
На градах сняжок растае пакрысе.
Валодзя шыбуе ужо з магазіна,
Ў заплечніку моцнае піва нясе...
На ўзгорак Айчыны.

28. 11. 2025 г.


Рецензии