З бубнам i гармонiкам

З БУБНАМ І ГАРМОНІКАМ
леанід ПРАНЧАК

Ад Калядаў да Калядаў,
Ад сталіцы да сяла
Дзень святлее ад паглядаў,
Ноч – ад зорнага святла.

Бо няма мацней жадання,
Каб спазнаць у цішыні:
Спевы, нібы спавяданне,
Перад Богам і людзьмі.

Там, дзе святы, там і мы
З бубнам і гармонікам.
Растапляе снег зімы
Песня сонца промнікам.
І ў марозы і ў грамы
Сэрцы шчасцем поўныя.
Там, дзе святы, там і мы,
Песняй заручоныя!

Вочы ў вочы, шчыра, ладна
Заспяваем талакой,
Каб лілася песня складна
Над радзімай дарагой.

Хай лунае кожнай нотай,
Хай звініць цымбалаў медзь,
Каб любоўю і пяшчотай,
Душы родныя сагрэць.

Там, дзе святы, там і мы
З бубнам і гармонікам.
Растапляе снег зімы
Песня сонца промнікам.

І ў марозы і ў грамы
Сэрцы шчасцем поўныя.
Там, дзе святы, там і мы,
Песняй заручоныя!

27.11.2023


Рецензии